19 лютага большасць мерапрыемстваў былі прысвечаны Дню роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. Былі арганізаваны віктарыны «Знаем – вывучаем», «Перакладчыкі», гульня «Мова родная мая», круглы стол «Нацыянальная кухня Беларусі», гадзіна роднай мовы «Размаўляй па-беларуску».
Аматары актыўнага адпачынку гулялі ў футбол і баскетбол. Гурткоўцы шылі, гатавалі і выпільвалі. Шасцікласнікі адправіліся ў гарадскі кінатэатр на прагляд мультыплікацыйнага фільма «Фелікс».
Для вучняў старэйшых класаў адбудзецца вечар адпачынку «Усе пачынаецца з кахання…».