Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.02.18

21 лютага - Дзень беларускай мовы

21 лютага - Дзень беларускай мовы.

21 лютага ў нашай школе адзначаўся Дзень роднай мовы. Наведвальнікаў школы сустракалі дзяўчаты і хлопцы ў беларускіх строях, якія нагадвалі аб свяце і прасілі напісаць свае любімыя беларускія словы, з якіх потым і была наладжана выстава “Мае любімыя беларускія словы” ў выглядзе дрэва. Як высветлілася, любімае беларускае слова ў нашай школе - каханне! Але сустракаліся і зусім незнаёмыя.

Далей свята было арганізавана такім чынам, што на ўсіх перапынках на другім паверсе вучаніцы школы спявалі беларускія песні, дэманстраваўся відэаматэрыял, музычныя сучасныя кліпы на беларускамоўныя песні. У гэты ж час арганізатары свята праводзілі інтэрактыў “Смак роднай мовы”, які, скажу шчыра, выклікала вялікую цікавасць у вучняў нашай школы.

Завяршала свята выступленне школьнага ансамбля, які выконваў беларускія танцы проста ў фае школы. Напрыканцы ўжо танцавалі амаль што ўсёй школай.

Свята атрымалася! Яно было не толькі вясёлым і шумным, але і вельмі карысным.

Шануйце нашу мову. Размаўляйце па-беларуску.

19.12.23

Недели профилактики среди несовершеннолетних

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта